Памёр легендарны канадскі хакеіст Гордзі Хоў
У ЗША памёр легендарны канадскі хакеіст Гордзі Хоў. Яму было 88 гадоў.
Гордзі Хоў меў мянушку "Містэр хакей". Яго лічаць адным з найлепшых гульцоў у гісторыі спорту. У Нацыянальнай хакейнай лізе ён правёў 26 сезонаў, гуляў амаль увесь час за каманду "Дэтройт Рэд Уінгс". Чатыры разы выйграваў Кубак Стэнлі. З 1972-га — у Зале славы НХЛ. Яго рэкорды выніковасці былі пабітыя толькі яшчэ адной легендай хакея — Уэнам Грэцкі.
Імем хакеіста названы "хет-трык Гордзі Хоў" — гэта гол, выніковая перадача і бойка ў адным матчы, адзначае meduza.io.
Вядома, што Хоў перанёс інсульт у кастрычніку 2014 года.