Памёр рэжысёр фільма "Паляўнічыя на прывідаў"
![Памёр рэжысёр фільма "Паляўнічыя на прывідаў"](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/3c36276_1fc582580c254ef88616c099f600b1b0-1fc582580c254ef88616c099f600b1b0-0.jpg.webp?itok=l3tqzHIz)
У ноч на 13 лютага ў сваім доме ў Каліфорніі памёр рэжысёр фільма "Паляўнічыя на прывідаў" Айван Райтман. Яму было 75 гадоў.
Райтман — канадскі рэжысёр і прадусар. Ён нарадзіўся ў Чэхаславакіі, але ў 1950-м сям'я эмігравала ў Канаду.
Айван Райтман пачаў спрабаваць свае сілы ў якасці рэжысёра ў канцы 1960-х, а ў 1980-я стаў вядомы як аўтар камедыйных фільмаў.
Акрамя "Паляўнічых на прывідаў", ён зняў такія фільмы (альбо быў прадусарам) як "Блізняты", "Паліцэйскі з дзіцячага садка", "Бетховен" і іншыя.
"Мы суцяшаемся тым, што яго праца ў якасці рэжысёра прынесла смех і шчасце незлічонай колькасці людзей па ўсім свеце, — гаворыцца ў заяве сям'і Райтмана. — Мы спадзяемся, што тыя, хто ведаў яго фільмы, назаўжды запомняць яго".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.