31-гадовы беларускі раварыст загінуў пад Варшавай
Аляксандр Пуставітаў
Пад Варшавай трагічна загінуў 31-гадовы беларускі раварыст Аляксандр Пуставітаў, піша "Наша Ніва".
Аляксандр Пуставітаў — мінчук, ён скончыў гістфак БДУ. Пасля 2020-га пакінуў Беларусь.
Пуставітаў захапляўся падарожжамі, наведаў багата краінаў. Ён шмат падарожнічаў на ровары. Летась ён праехаў больш за дзве з паловай тысячы кіламетраў праз усю Японію.
У мінулую суботу Аляксандр паехаў у вандроўку. За 60 кіламетраў ад Варшавы ён трапіў у смяротнае ДТЗ. Дата і месца пахавання пакуль невядомыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.