Памёр удзельнік беларускага гурта ЛСП Рома Англічанін
Ва ўзросце 29 гадоў памёр удзельнік беларускага гурта ЛСП Раман Сашчэка, вядомы пад псеўданімам Рома Англічанін.
У акаўнце гурта ў сацыяльнай сетцы "Вконтакте" з'явілася паведамленне: "Сёння перастала біцца сэрца нашага сябра, удзельніка гурта ЛСП, Ромы Англічаніна. Спачывай з мірам. Хай зямля табе будзе пухам".
Прычына смерці музыкі не паведамляецца.
ЛСП на пачатку быў сольным праектам віцябляніна Алега Саўчанкі, які выступаў з 2007 года. У 2012 годзе да яго далучыўся магілёвец Раман Сашчэка, пасля чаго пачалося іх супрацоўніцтва. На сёння ЛСП — адзін з самых вядомых рускамоўных рэп-гуртоў на постсавецкай прасторы.