Панядзелак 25 траўня: навальніцы і да +19
У панядзелак 25 траўня ў Беларусі будзе воблачна з праясненнямі. Па ўсёй тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі з навальніцамі. Пры навальніцах чакаецца парывісты вецер да 14 м/с. Пра гэта паведамляе БЕЛТА.
Тэмпература паветра ўначы — ад трох да дзевяці цяпла, удзень слупок тэрмометра падымецца да + 19.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.