У суботу ў Беларусі будзе да +29
Верасень застаецца не па-восеньску цёплым
У суботу, 14 верасня, у Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Уначы і зранку на большай частцы тэрыторыі, а ўдзень пераважна па захадзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы. Уначы і зранку па захадзе месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні, усходні ўмераны, удзень — месцамі парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць 13-18 вышэй за нуль. Удзень чакаецца 24-29 цяпла, па захадзе краіны будзе +21...+23.
У сувязі з надзвычайнай пажарнай небяспекай (пяты клас) сіноптыкі абвясцілі штармавое папярэджанне (чырвоны ўзровень) па Гомельскай і Магілёўскай абласцях.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.