Польскія памежнікі паказалі, як ставяць электронны бар'ер над ракой Буг

Электронны бар'ер над Бугам

Электронны бар'ер над Бугам / strazgraniczna.pl

Польшча ставіць электронны бар'ер на рацэ Буг, па якой праходзіць мяжа з Беларуссю. Работы адбываюцца цяпер на тэрыторыі Уладаўскага павета, паведамляюць у Памежнай службе Польшчы.

Для ўзвядзення бар'ера падрыхтоўваюць бераг ракі. Тэрыторыю ачышчаюць ад дрэваў і кустоў. На падрыхтаваным участку ставяць слупы, на якіх размесцяць камеры і сістэму электразабеспячэння.

На 172 кіламетрах мяжы плануецца паставіць 1800 слупоў для камер, 4500 камер дзённага і начнога, а таксама цеплавізійнага назірання і спецыяльныя датчыкі. Электронны бар'ер далучаць да ўжо наяўнай сістэмы назірання за мяжой. Цэнтр назірання за бар'ерам будзе размешчаны ў горадзе Хелме.

У памежнай службе кажуць, што бар'ер будзе ахопліваць усю тэрыторыю памежнай ракі — без дапушчэння мёртвых зон.

Гэты праект фінансуецца Еўрасаюзам. 

Польскія памежнікі паказалі, як ставяць электронны бар'ер над ракой Буг
Электронны бар'ер над Бугам / strazgraniczna.pl
Польскія памежнікі паказалі, як ставяць электронны бар'ер над ракой Буг
Электронны бар'ер над Бугам / strazgraniczna.pl

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі