"Папярэдняе падзенне імпарту": Галоўчанка зноў супакойвае беларусаў

Раман Галоўчанка​ / Reuters
Раман Галоўчанка​ / Reuters

Беларускі прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка расказаў пра "апераджальнае падзенне імпарту" і зноў супакоіў беларусаў.

"Калі гаварыць пра экспарт, то, вядома, у нас пэўнае было прасяданне, звязанае як з санкцыямі, так і стратай украінскага рынку. Але пачынаючы з чэрвеня мы прырастаем да экспарту ад 6 да 8%. Сітуацыя з экспартам аднаўляецца паціху", — расказаў прэм'ер.

Таксама, паводле слоў Галоўчанкі, назіраецца рост знешнегандлёвага сальда: цяпер яно складае 2,3 мільярда долараў, да жніўня прырасце на 500 мільёнаў. Асноўнай прычынай паляпшэння знешнегандлёвага сальда прэм'ер называе прырост экспарту і "апераджальнае падзенне імпарту".

Праўда, тут трэба патлумачыць, што сальда зараз выдатнае і ў Расіі, бо многія адмаўляюцца імпартаваць туды прадукцыю. Таму ў беларускай версіі "добрага сальда" няма нічога дзіўнага.

Ну а ў цэлым такімі тэмпамі хутка можна будзе хваліцца і "апераджальным падзеннем эканомікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі