Парашэнка: Да расследавання забойства Шарамета падключыцца ФБР

Парашэнка: Да расследавання забойства Шарамета падключыцца ФБР

ФБР ЗША пагадзілася далучыцца да расследавання забойства журналіста Паўла Шарамета. Пра гэта піша "Украінская праўда" са словаў прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі. Па яго словах, ён сам папрасіў амерыканскую спецслужбу далучыцца дзеля празрыстасці расследавання.

Акрамя таго, Парашэнка даручыў міністру замежных справаў Паўлу Клімкіну запрасіць да расследавання Еўрапол.

Украінскі прэзідэнт у тэлефоннай гутарцы з галоўным рэдактарам "Украінскай праўды" Сяўгіль Мусаевай-Баравік паведаміў, што да расследавання падключылі найлепшых следчых. Таксама ён вырашыў даць ахову кіраўніку "Украінскай праўды" Алёне Прытуле.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі