Парашэнка назваў краіны, на якія можа напасці пуцінская Расія
На яго думку, баі на Данбасе могуць быць толькі пачаткам расійскай акупацыі.
У інтэрв'ю аўстрыйскаму выданню Kurier Пётр Парашэнка назваў краіны, якія могуць стаць аб'ектам магчымай ваеннай атакі з боку Расійскай Федэрацыі.
"Пуцін будзе наступаць настолькі далёка, наколькі мы дазволім яму гэта зрабіць — як Украіна, так і ўвесь свет. Ці магчыма, што ён нападзе на Фінляндыю? Так, магчыма. Ці можа ён атакаваць краіны Балтыкі? Так. Дзяржавы Прычарнамор'я? Так. Мы змагаемся на Данбасе не толькі за незалежнасць нашай краіны, але і за дэмакратыю, свабоду, бяспеку Еўропы", — перадае УНІАН словы ўкраінскага прэзідэнта.
Парашэнка лічыць, што баі на Данбасе могуць быць толькі пачаткам рускай акупацыі. На яго думку, ёсць некалькі напрамкаў, па якіх Пуцін можа пачаць наступ.
Фота: УНІАН