Парашэнка з ААЭ прывёз “бязвіз” для украінцаў, а Лукашэнка ― “магутныя праекты”

Парашэнка з ААЭ прывёз “бязвіз” для украінцаў, а Лукашэнка ― “магутныя праекты”

Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка амаль два тыдні знаходзіцца “з працоўным візітам” у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах ― з 25 кастрычніка па 6 лістапада. У гэты ж час ААЭ з двухдзённым візітам наведаў кіраўнік Украіны Пётр Парашэнка. Кіраўнікі дзяржаў нават сустрэліся! Але з чым кожны з іх вярнуўся на радзіму пасля наведвання ААЭ?

Сайт кіраўніка Беларусі расказвае пра 25 мільёнаў долараў, якія Фонд развіцця прадпрымальніцтва імя Халіфы выдаткуе Банку развіцця Беларусі. Адпаведнае падпісанне крэдытнага пагаднення адбылося “ў межах візіту”. А яшчэ, падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і Наследнага прынца Абу-Дабі, шэйха Мухамеда бен Заіда аль-Нахайяна, бакі дамовіліся што, “прапрацуюць варыянты яшчэ некалькіх магутных праектаў, якія яшчэ больш шчыльна эканамічна звяжуць дзве дзяржавы”.

Кіраўнік Украіны падчас сустрэчы з прэм’ер-міністрам ААЭ дамаўляецца пра “двухбаковае супрацоўніцтва ў касмічнай галіне”, падпісвае Мемарандум пра супрацоўніцтва ў культурнай галіне. І прывозіць з ААЭ добрую навіну і для шараговых украінцаў ― дамову пра безвізавы рэжым, які пачне дзейнічаць ужо ў снежні.

У нас з ААЭ таксама бязвізавы рэжым, але аднабаковы. Грамадзяне гэтай краіны з красавіка 2016 года могуць наведваць Беларусь без віз. Беларусам, каб патрапіць у Эміраты, неабходна заплаціць за візу альбо 85 долараў (калі робіце візу пад тур праз турыстычнае агенцтва), альбо 150 долараў, калі робіце візу самастойна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі