Парламент Фінляндыі падтрымаў уступленне краіны ў NATO

184 на 7 / eduskunta.fi
184 на 7 / eduskunta.fi

Парламент Фінляндыі падтрымаў уступленне краіны ў NATO. Падчас галасавання законапраект ухвалілі 184 дэпутаты, супраць былі толькі 7, яшчэ адзін дэпутат устрымаўся. Цяпер дакумент павінен падпісаць прэзідэнт краіны Саўлі Нііністэ.

Фінляндыя разам са Швецыяй вырашылі ўступіць у NATO вясной 2022-га пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. Надзея на паскоранае ўступленне не спраўдзілася, паколькі ў пытанні Швецыі Турцыя паставіла шэраг умоў. Перамовы Фінляндыі, Швецыі і Турцыі адновяцца 9 сакавіка, нагадвае "Бі-Бі-Сі".

Чакаецца, што Фінляндыя і Швецыя будуць прынятыя ў NATO на ліпеньскім саміце ў Вільні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі