Паседжанне "вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы" перанесенае

На канец лістапада-пачатак снежня перанесенае паседжанне "вышэйшага дзяржсавета саюзнай дзяржавы". Пра гэта паведаміла РИА "Новости" са спасылкай на прэс-службу расийскага прэзідэнта. Нагадаем, першапачаткова паседжанне было прызначанае на 3 лістапада, але падчас сённяшняй сустрэчы Дзмітрыя Мядзведзева і Аляксандра Лукашэнкі было вырашана сабраць дзяржсавет на некалькі тыдняў пазней. Аднак пра прычыны такога рашэння нічога не паведамляецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі