Паштовую скрыню "байцоў ХАМАС" стварылі ўсяго за 9 дзён да інцыдэнту з Ryanair
Паштовая скрыня на Protonmail, з якой "байцы ХАМАС" адправілі ліст аб мініраванні самалёта Ryanair у мінскі аэрапорт, створаная за 9 дзён да інцыдэнту. Гэта высветліла Еўрарарыё.
Скрыня з'явілася 14 траўня — як раз перад выходнымі, у якія з Афінаў у Вільню ляцела Святлана Ціханоўская.
Акрамя таго, прапагандысцкія тг-каналы і чаты з 27 траўня актыўна публікавалі ліст, які Раман Пратасевіч нібыта даслаў са сваёй скрыні адразу пасля зʼяўлення ў тг-канале Антона Матолькі допісу аб ім на барту Ryanair. У тэксце ён нібыта вінаваціць у сваім затрыманні блогера. Гэтая скрыня была створаная 27 траўня, калі Пратасевіч ужо быў за кратамі.