Пасланнік ЗША ў ААН гаварыла пра "расійскі план акупацыі Украіны"

Кіраўнік прадстаўніцтва ЗША пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый Саманта Паўэр распавяла, што прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапаноўваў прэзідэнту Украіны Пятру Парашэнку "мірны" план, каб вызваліць Расію ад адказнасці ў дачыненні да "Мінскіх пагадненняў". Адбылося гэта падчас чарговага паседжання Савета бяспекі ААН, інфармуе УНІАН.

Паводле слоў Паўэр, расійскі план прадугледжваў легітымізацыю тэрытарыяльных захопаў прарасійскіх сепаратыстаў на Данбасе ад верасня 2014-га, а таксама знаходжання расійскага персаналу і вайсковай тэхнікі на ўкраінскай тэрыторыі.

"Мы бачылі такія мірныя планы і раней. Гэта было ў Абхазіі, Паўднёвай Асеціі і ў Прыднястроўі", — сказала Паўэр. У сувязі з гэтым кіраўнік прадстаўніцтва ЗША дадала, што калі прэзідэнт Парашэнка не прыняў прапановы Пуціна, Расія пайшла на абвінавачванні Украіны ў тым, што гэта з'яўляецца доказам незацікаўленасці Украіны ў дасягненні міру. "Давайце гэты "мірны" план Пуціна называць сваімі імёнамі, гэта расійскі план акупацыі Украіны", — перакананая Саманта Паўэр.

Разам з тым яна акцэнтавала ўвагу на тым, што калі Расія сапраўды сур'ёзна ставіцца да міру, яна павінна добрасумленна выконваць "Мінскія пагаднення" і ў адпаведнасці з імі вывесці ўсю вайсковую тэхніку, ваенны персанал, вызваліць усіх закладнікаў, у тым ліку лётчыцу Надзею Саўчанку, спыніць падтрымку сепаратыстаў і забяспечыць кантроль Украіны над дзяржаўнай мяжой.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі