Пасля акцыі са свінымі галовамі затрымалі Паўла Вінаградава
Актывіст нават не паспеў даехаць да дому. Са словаў супрацоўнікаў міліцыі, зараз ён у Савецкім РУУС Мінска.
Акцыю са свінымі галовамі на плошчы Якуба Коласа правялі актывісты "Zмены" — моладзевага крыла грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!". Лідар “Zмены” Павел Вінаградаў пасля заканчэння акцыі нават не паспеў даехаць да дому, як яго затрымалі.
Святлана Вінаградава зараз спрабуе знайсці мужа ў адным з аддзяленняў Мінска. Яна паведаміла Еўрарадыё, што, са словаў супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС, актывіста павезлі ў Савецкі РУУС — па месцы правядзення акцыі.
Гэтае затрыманне пасля акцыі — не першае ў жыцці Паўла Вінаградава. Раней яго затрымлівалі і каралі адміністратыўным арыштам пасля акцыяў з цацкамі, што трымалі плакаты палітычнага зместу ў розных кропках Мінска.
Удзельніца акцыі
Затрыманы Вінаградаў
Фота: belsat.eu.