Пасля аналізаў адпусцілі дадому: што кажа першы хворы COVID-2019 у Беларусі

Іранец Г. — першы, хто "прывёз" кітайскі каранавірус у Беларусь / "Вконтакте"
Іранец Г. — першы, хто "прывёз" кітайскі каранавірус у Беларусь / "Вконтакте"

Іранскі студэнт Г., у якога 27 лютага знайшлі каранавірус, адчувае сябе выдатна. Яркіх сімптомаў захворвання ў яго няма. Пасля таго, як ён трапіў у бальніцу з невялікай тэмпературай і здаў аналізы, лекары адпусцілі яго дадому. Пра гэта ён распавёў аднагрупнікам ў сацсетцы "Вконтакте":

"Хлопцы, вы пакуль не ведаеце, што адбываецца. Я таксама не ведаю, таму што тут мне ніхто нічога не кажа. З учорашняга дня да гэтага часу кучу аналізаў здаў, але пакуль адказу няма. І ўчора [27 лютага. — Еўрарадыё] я пайшоў у лякарню (у паліклініку) рабіць аналізы. Там мне сказалі, што магу ехаць дадому. Я паехаў. Ноччу прыехалі за мной, забралі не толькі мяне, але і жонку, і яе бацькоў. Я не ведаю, што сказаць і што рабіць. Быў бы каранавірус у мяне (мабыць [усё ж], ёсць) я б не адчуваў сябе так добра. Я выдатна сябе адчуваю. Тэмпература 37,4. Гэта з-за таго што мая жонка яшчэ да майго прылёту, была прастуджаная. Я прыляцеў, мы былі разам, і я таксама прастыў..."

После анализов отпустили домой: что говорит первый больной COVID-2019 в Беларуси
Іранец Г. нядаўна прыляцеў з Баку. Мабыць, там ён і падхапіў каранавірус / "Вконтакте"

Першы выпадак каранавіруса зарэгістраваны ў Беларусі 27 лютага. Яго знайшлі ў аднаго з іранскіх студэнтаў.

Іранец прыляцеў у Беларусь з Баку 22 лютага. Наяўнасць каранавіруса паказалі тэсты, праведзеныя ў Рэспубліканскім навукова-практычным цэнтры эпідэміялогіі і мікрабіялогіі.

Пацыента і людзей, якія мелі зносіны з ім, размясцілі ў закрытых боксах Мінскай інфекцыйнай бальніцы. Яго аднагрупнікаў і выкладчыкаў БНТУ, дзе ён вучыцца, правяраюць на наяўнасць каранавіруса ў шпіталі інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны пад Мінскам.


Слухаць праз Telegram:

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі