Пасля атакі дронаў у Валгаградскай вобласці Расіі загарэлася нафтабаза

Пажар на нафтабазе ў Валгаградскай вобласці

Пажар на нафтабазе ў Валгаградскай вобласці / @uniannet

Адразу некалькі расійскіх губернатараў паведамілі аб нападзе беспілотнікаў на іх рэгіёны гэтай ноччу. У Растоўскай вобласці ўзнік пажар на падстанцыі, кажа губернатар рэгіёну Васіль Голубеў. Паводле яго слоў, масіраваная атака дронаў пачалася каля 2 гадзін ночы, было знішчана і нейтралізавана "некалькі дзясяткаў" беспілотнікаў у розных раёнах рэгіёну.

У Валгаградскай вобласці ў выніку атакі дронаў загарэліся нафтабаза і падстанцыя, паведаміў мясцовы губернатар Андрэй Бачароў. Па ягоных словах, пажар на падстанцыі быў аператыўна ліквідаваны. А з пажарам на нафтабазе яшчэ змагаюцца.

Аб абстрэлах паведамляе і губернатар Белгарадскай вобласці Вячаслаў Гладкоў. Усяго, паводле яго слоў, за мінулыя суткі ў рэгіёне загінулі чатыры чалавекі, 20 атрымалі раненні. Акрамя таго, у выніку начнога нападу беспілотнікаў было пашкоджана каля 160 кватэр, 60 прыватных дамоў, каля 140 аўтамабіляў.

Нагадаем, напярэдадні Расія нанесла масіраваны ракетны ўдар па Украіне, адна з ракет трапіла ў дзіцячую бальніцу ў Кіеве. Па апошніх дадзеных у выніку ўчорашняй атакі ў Кіеве загінулі 27 чалавек і 117 пацярпелі. Падчас начных разбораў завалаў знайшлі цела хлопчыка. Такім чынам, сярод загінуўшых у выніку таго нападу ўжо чацвёра дзяцей.

После атаки дронов в Волгоградской области России загорелась нефтебаза
У Кіеве працягваюцца разборы завалаў пасля ўчорашняга ракетнага абстрэлу / тут і далей фота @dsns_telegram
После атаки дронов в Волгоградской области России загорелась нефтебаза

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі