Расійская ракета трапіла ў дзіцячую бальніцу ў Кіеве

Дзіцячая  бальнаца "Ахматдзет" у Кіеве 

Дзіцячая  бальнаца "Ахматдзет" у Кіеве  / @V_Zelenskiy_official

Расіяне раніцай у панядзелак нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Украіне. Паводле прэзідэнта краіны Уладзіміра Зяленскага, праціўнік выпусціў па тэрыторыі Украіны больш за 40 ракет розных тыпаў. Пашкоджаныя жылыя дамы, інфраструктура і дзіцячая бальніца.

У Крывым Рогу, паводле папярэдніх звестак, загінулі 10 чалавек, 31 паранены ўжо знаходзіцца ў бальніцы. 10 з іх — у цяжкім стане. Пра гэта паведамляе Hromadske са спасылкай на старшыню Рады абароны горада Аляксандра Вілкула. Расіяне трапілі ў адміністрацыйны будынак прамысловага прадпрыемства.

Загінулыя і пацярпелыя пасля ракетнай атакі ёсць і ў Кіеве. Па апошніх аддзеных, загінулі 15 чалавек, пацярпелі 37. Адна з расійскіх ракет трапіла ў дзіцячую бальніцу. Са слоў Уладзіміра Зяленскага, пад заваламі застаюцца людзі, дакладная колькасць параненых і загінулых пакуль невядомая. "Цяпер усе дапамагаюць разбіраць завалы: дактары, звычайныя людзі", — адзначыў ён. Маленькіх пацыентаў перавозяць у іншыя клінікі горада.

Российская ракета попала в детскую больницу в Киеве
Наступствы трапляння расійскай ракеты ў дзіцячую бальніцу / УНІАН
Российская ракета попала в детскую больницу в Киеве
Дзеці пасля хіміятэрапіі з кропельніцамі на вуліцы / тут і далей фота УНІАН
Российская ракета попала в детскую больницу в Киеве

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі