Пасля канцэрта на Зыбіцкай меркавана затрыманая спявачка Мерыем Герасіменка
Падрыхтоўка і канцэрт Мерыем Герасіменка ў бары "Банки-бутылки" / фота з сацсетак
Пасля канцэрта на тэрасе бара "Банки-бутылки" ў Мінску меркавана была затрыманая спявачка Мерыем Герасіменка. Пра гэта піша рэсурс news.zerkalo.io.
Канцэрт адбыўся ўвечары 3 жніўня. Гэта быў не першы выступ тут Мерыем, але гэтым разам на канцэрт звярнулі ўвагу сілавікі. Іх абурыла, што на дзяўчыне была белая майка з чырвоным сэрцам, а таксама сімволіка ў жоўта-блакітных тонах. Акрамя таго, Мерыем выканала песню "Обійми" ўкраінскага гурта "Акіян Эльзы". Гледачы, якія прыйшлі на канцэрт, пачалі публікаваць відэа ў сацсетках, у тым ліку са стыкерамі ў падтрымку Украіны. Мабыць, на гэта і зрэагавалі сілавікі, мяркуе рэсурс.
"Падкажыце хто-небудзь, а мінскія ўлады наогул у курсе, што ў іх у цэнтры горада дзеецца?" — такі пост з'явіўся на наступны дзень у адным з тэлеграм-каналаў, звязаных з сілавікамі. Аўтары назвалі канцэрт "бчбшным шабашам", а Мерыем Герасіменка — "змагарскай спявачкай". Хвалю абурэння падхапілі прапагандысты
"Ужо злосці не хапае. Колькі гэта можа працягвацца? Колькі трэба гадоў? Два гады не хапіла? 7? 10? 50? Няўжо няма каму паглядзець, што робіцца ў ВНУ, у барах, у тэатрах, у рэстаранах? І ўжо адкрыта на вуліцы. Можна як-небудзь ужо зрабіць дыктатуру, пра якую выюць на Захадзе і змагары, а не дазваляць ім скакаць проста ў цэнтры Мінска?" — напісаў, у прыватнасці, супрацоўнік СТБ Рыгор Азаронак.
Паводле звестак рэсурсу, затрыманы і ўладальнік бара "Банки-бутылки".
Зыбицкая здорового человека
— Tania (@Tania95906711) August 5, 2022
Беларусы поддержали Украину песней в самом центре Минска.
Кстати, агрессивные ябатьки уже возбудились, Азаренок пообещал приехать на Зыбицкую с инспекцией. Беларусов можно отправить в подполье, но дух свободы из народа не выбить даже самым упоротым pic.twitter.com/nPIdrRC96K
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.