Пасля масавай бойкі ў хакейным чэмпіянаце Беларусі дыскваліфікавалі 7 гульцоў
Пасля масавай бойкі ў хакейным чэмпіянаце Беларусі дыскваліфікавалі 7 гульцоў. Яны прапусцяць па адным паядынку. Гэта 2 хакеісты "Металурга" і 5 — "Шахцёра", якія змагаюцца ў серыі плэй-оф экстралігі. Бойка адбылася ў чацвёртым матчы каманд, які прайшоў у Салігорску (госці яго выйгралі, лік у серыі — 2:2). Агулам тады каманды атрымалі 101 хвіліну штрафу, піша hockey.by.
Адных хакеістаў пакаралі як ініцыятараў бойкі, іншых — як удзельнікаў, аднаго — за ўдар нагой. Сярод дыскваліфікаваных — брамнікі каманд.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.