Пасля першага дня Беларусь у Кубку Дэвіса прайграе Аўстрыі з лікам 0:2

Пасля першага дня Беларусь у Кубку Дэвіса прайграе Аўстрыі з лікам 0:2

Пасля першага дня матчу Кубка Дэвіса беларуская зборная саступае тэнісістам Аўстрыі з лікам 0:2, перадае БЕЛТА. Спаборніцтвы адбываюцца ў аўстрыйскім Санкт-Пельтэне.

У другім адзіночным паядынку беларус Дзмітрый Жырмонт (389-я пазіцыя ў сусветным рэйтынгу) у двух сэтах саступіў 6-й ракетцы планеты Дамініку Ціму — 3:6, 3:6. Гульня доўжылася 1 гадзіну 13 хвілінаў.

Як паведамлялася раней, беларуская каманда прайграла і першую сустрэчу. Ілля Івашка (190-ы нумар рэйтынгу АТР) саступіў аўстрыйцу Геральду Мельцэру (98) — 6:2, 5:7, 4:6.

Для поўнай перамогі тэнісістам Аўстрыі дастаткова выйграць ўсяго адну сустрэчу. Беларускім тэнісістам, каб перамагчы сапернікаў, давядзецца ва ўсіх астатніх сустрэчах.

У суботу, 3 лютага, пройдзе адзін парны матч і два адзіночныя паядынкі. Спярша беларусы Андрэй Васілеўскі і Сяргей Бетаў выйдуць супраць аўстрыйцаў Олівера Мараха і Філіпа Освальда. А потым Ілля Івашка пазмагаецца з Дамінікам Цімам, а Дзмітрый Жырмонт — з Геральдам Мельцэрам.

Перад суботнімі гульнямі капітаны камандаў Уладзімір Ваўчкоў і Штэфан Коўбек маюць права правесці замены.

Жывую трансляцыю матча можна будзе пабачыць у суботу а 15-й гадзіне на тэлеканале "Беларусь 5".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі