Пасля выказвання Лукашэнкі ў МЗС Арменіі выклікалі беларускага пасла
Пасля выказвання Аляксандра Лукашэнкі ў МЗС Арменіі 8 лютага выклікалі беларускага пасла Аляксандра Канюка. Падрабязнасці размовы з ім невядомыя.
У нядаўнім інтэрв'ю расійскаму прапагандысту Уладзіміру Салаўёву Лукашэнка сказаў, што Арменія можа далучыцца да саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. "Арменіі дзявацца няма куды, — разважаў Аляксандр Лукашэнка. — Вы думаеце, яны камусьці патрэбныя?".
Сваё абурэнне гэтымі словамі выказалі армянскія палітыкі (некаторыя задаюцца пытаннем "Каму патрэбны Лукашэнка?"). З каментаром выступіў прэс-сакратар знешнепалітычнагаведамства Арменіі: "Своеасаблівы геапалітычны аналіз" Лукашэнкі прызначаны для "унутранага карыстання" і "не мае ніякага дачынення да Арменіі і яе знешняй палітыкі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.