Пасля выступу Лукашэнкі ў Гродзенскай вобласці пачалі складаць базу беспрацоўных
У Гродзенскай вобласці пачалі складаць базу беспрацоўных. Старшыня аблвыканкама Уладзімір Каранік паставіў задачу зрабіць гэта "максімальна аператыўна ва ўсіх раёнах", і працаваць з базай.
"Тым, хто хоча працаваць, — дапамагчы, — цытуе словы Караніка прэс-служба Гродзенскага аблвыканкама. — Тых, хто заняты ў ценявым бізнэсе, — вывесці на празрыстую эканамічную дзейнасць".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.