Пасля "зачысткі" ў Інстытуце гісторыі прызначаны новы дырэктар

Пасля "зачысткі" ў Інстытуце гісторыі прызначаны новы дырэктар

У Інстытуце гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі новы дырэктар — Вадзім Лакіза. Дагэтуль ён быў намеснікам дырэктара па навуковай працы (з 2012-га). Пасада кіраўніка інстытута стала вакантнай у верасні, калі Вячаслаў Даніловіч быў прызначаны рэктарам Акадэміі кіравання пры прэзідэнце.

Лакізе 50 гадоў. Ён — ураджэнец Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Кандыдат навук, археолаг. У Інстытуце гісторыі з 1998 года. У 2016-м быў дэлегатам праўладнага Усебеларускага народнага сходу, а вось дэпутатам Палаты прадстаўнікоў стаць яму не ўдалося.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі