Пасля зніжэння на мільярд долараў ЗВР Беларусі выраслі на $96 млн
Пасля зніжэння на мільярд долараў ЗША (на 11,6%) у сакавіку золатавалютныя рэзервы Беларусі ў красавіку выраслі на $96,2 млн (на 1,2%). На 1 траўня яны складалі 7 мільярдаў 882,9 млн долараў (у эквіваленце), паведамляе прэс-служба Нацбанка. Падкрэсліваецца, што гэта яшчэ папярэднія звесткі.
За кошт чаго ўдалося крыху павялічыць ЗВР? Нацбанк набываў замежную валюту на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы. Таксама ў бюджэт паступала валюта ад продажу Мінфінам на ўнутраным рынку аблігацый, намінаваных у замежнай валюце. Павелічэнню рэзерваў паспрыяў і рост кошту манетарнага золата.
У красавіку 2020-га ўрад і Нацбанк Беларусі выканалі знешнія і ўнутраныя абавязальніцтвы на суму каля 317 мільёнаў долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.