Патрыятычны аўтапрабег у Карэліі заграз на “франтавой дарозе” (фота, відэа)
Некалькі аўто з расійскімі і савецкімі сцягамі давялося выцягваць з бруду.
Патрыятычны аўтапрабег да 70-годдзя Перамогі ў расійскай Карэліі скончыўся кур’ёзам: машыны, якія разлічвалі прайсці “франтавымі дарогамі”, проста захраслі ў брудзе на дарозе ў Лахдэнпохскім раёне. Таму большасці ўдзельнікаў акцыі давялося павярнуць назад.
Усяго ў заездзе ўдзельнічалі 35 машын.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі грамадскае аб’яднанне “Ома Ранта” і мясцовыя ўлады, а таксама раённы савет ветэранаў, паведамляе stolica.onego.ru