Павел Севярынец на волі (фота)
У 8:42 палітвязень на цягніку “Брэст — Мінск” вярнуўся ў сталіцу пасля 3,5 гадоў зняволення.
Раніцай 19 кастрычніка Паўла Севярынца, замест таго, каб проста выпусціць з КПП, вывезлі з вёскі Куплін, дзе ён адбываў "хатнюю хімію", і пасадзілі на цягнік да Мінска. Журналістаў, якія сабраліся яго сустрэць, затрымалі на вакзале ў Мінску.
Павел Севярынец быў затрыманы 20 снежня 2010 года, пасля падзеяў на плошчы Незалежнасці ў Мінску. 16 траўня наступнага года яго прысудзілі да трох гадоў абмежавання волі "за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Частку ад гэтага тэрміну Севярынец адсядзеў у следчым ізалятары КДБ, а дзень прыбывання там лічыцца як два дні “хіміі”. Пасля вызвалення Севярынец яшчэ 2 гады будзе на прафілактычным уліку.
Фота: “Наша ніва”.