Паводле легенды на рэйках успыхнуў вагон з ваеннымі — Мінздароўя ладзіць вучэнні
На вучэннях
Міністэрства аховы здароўя зладзіла тактыка-спецыяльныя вучэнні для сваіх структур, а таксама спецыялістаў Беларускай чыгункі, МНС, МУС, курсантаў БДМУ. У вучэннях задзейнічаныя спецыялісты хуткай меддапамогі.
Як паведамляе агенцтва "Мінск-Навіны", паводле легенды на чыгуначных рэйках выбухнуў вагон, у якім едуць вайскоўцы. Спецыялісты павінны адпрацаваць на практыцы, як дзейнічаць у надзвычайных сітуацыях.
У Міністэрстве аховы здароўя ўдакладнілі, што вучэнні праходзяць недалёка ад чыгуначнай станцыі "Мінск-Сартавальная" (паблізу вул. Казінца) і ў будынку мінскай бальніцы хуткай дапамогі. Таму на вуліцах у гэтым раёне ў першай палове дня магчымыя заторы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.