Пайшоў з жыцця праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша / spring96.org
Сяргей Гоўша / spring96.org

Ва ўзросце 73 гадоў пайшоў з жыцця праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша. Ён быў адным з найстарэйшых сябраў праваабарончага цэнтру “Вясна” — з 1997-га года, гаворыцца на сайце арганізацыі:

— Не шкадуючы ні сілаў, ні свайго вольнага часу, аказваў дапамогу землякам, абараняў іх на судовых працэсах, дапамагаў абскардзіць несправядлівыя рашэнні ў вышэйшых інстанцыях.

Праваабаронца няўрымсліва адстойваў права беларусаў на свободныя і празрыстыя выбары, шанаваў і абараняў беларускую мову.

Сяргей Гоўша за сваю дзейнасць пераследаваўся ўладамі, ён неаднаразова затрымліваўся міліцыяй.

Рэдакцыя Еўрарадыё выказвае спачуванні сям'і і блізкім праваабаронцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі