Пажар у бальніцы на вуліцы Сямашка ў Мінску (фота, відэа)

"Пажар у 9 бальніцы, факт пацвярджаю. Што канкрэтна, паведамім пазней. На тэрыторыі бальніцы дакладна, я зараз сам накіроўваюся на месца", — сказаў Еўрарадыё прэс-сакратар мінскага МНС Віталь Дэмбоўскі.

Пажарныя ўжо прыбылі на месца і ліквідавалі ўзгаранне. Па інфармацыі з твітэра МНС, гарэў уцяпляльнік у корпусе бальніцы, які знаходзіцца на рэканструкцыі. Па астатніх звестках пажар ліквідаваны. З 6 паверха будынка эвакуіравалі 8 будаўнікоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі