"П...дзюк ты дынамічны!": як гродзенскі фокуснік "разводзіў" махляроў

Мікалай Нардзі / фота з яго старонкі "Вконтакте"
Мікалай Нардзі / фота з яго старонкі "Вконтакте"

Тэлефонныя махляры затэлефанавалі гродзенцу Мікалаю Нардзі. Суразмоўца назваўся следчым, піша Гродзенскі блог s13.ru. Ён заявіў, быццам на імя мужчыны хтосьці спрабуе незаконна аформіць крэдыт.

Аферысты не ведалі, што Нардзі — прафесійны ілюзіяніст. Ён адразу па нумары тэлефона зразумеў, хто яму тэлефануе, і сам стаў "разводзіць" махляроў. Да размовы ён падключыў жонку, якая ўдавала з сябе ўсхваляваную жанчыну.

Нардзі кажа, што не планаваў разыгрываць нейкую сцэнку, а проста было цікава, як хутка ашуканцы зразумеюць, што іх саміх "разводзяць".

Размова доўжылася амаль 10 хвілін. Урэшце гродзенцы пацікавіліся, чаму следчы тэлефануе з незвычайнага нумара. Той адказаў, што нумар "дынамічны, які змяняецца кожную гадзіну". На гэта жонка фокусніка, завяршаючы размову, заявіла: "Пі...дзюк ты дынамічны".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі