Педагога арыштавалі за выдаленыя 2 гады таму "экстрэмісцкія матэрыялы"
Суд / Еўрарадыё, ілюстрацыйнае фота
Былую настаўніцу школы ў Празароках Глыбоцкага раёна адправілі на "суткі", абвінаваціўшы ў распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў, паведамляе "Віцебская вясна".
Такі прысуд вынес суддзя Глыбоцкага раёна Аляксандр Аляксеенка. Прысуд быў вынесены яшчэ 5 чэрвеня, але вядома пра яго праваабаронцам стала толькі цяпер.
Нагодай для суда над 66-гадовай Аленай Кішкурна сталі публікацыі ў сацсетках матэрыялаў, узятых ёй на пяці інфармацыйных рэсурсах. На судзе жанчына прызнала, што на яе старонцы "Вконтакте" былі такія матэрыялы. Аднак на судзе выявілася, што яна выдаліла іх яшчэ ў 2021 годзе.
Тым не менш жанчыну асудзілі на 10 сутак арышту і канфіскавалі ў яе сістэмны блок камп'ютара.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.