Пентагон: Сепаратысты рыхтуюць новае наступленне ва Данбасе (відэа)
З такой заявай выступіў міністр абароны ЗША Эштан Картэр.
Сепаратысты рыхтуюць новае наступленне ва усходняй Украіне, заявіў міністр абароны ЗША Эштан Картэр. Паводле яго слоў, сілы, якія падтрымліваюцца Расіяй, “рыхтуюцца да чарговага раунда баявых дзеянняў, што ідзе насуперак мінскім дамоўленасцям”, перадае агенцтва AFP.
Картэр таксама адзначыў, што хоць ЗША працягваюць падтрымліваць украінскую армію нелетальным узбраеннем, найбольшы ціск на Расію аказваюць еўрапейскія эканамічныя санкцыі і кошты на нафту.
Раней пра магчымасці наступлення сепаратыстаў заявіў галоўнакамандуючы сіламі НАТА ў Еўропе генерал Філіп Брыдлаў, паведамляе Deutsche Welle.
Ён адзначыў, што Расія і яе прыхільнікі на ўсходзе Украіны выкарыстоўваюць “рэжым цішыні” для перагрупоўкі войскаў. Украінскія вайскоўцы таксама не выключаюць спробаў сепаратыстаў авалодаць Марыупалем як апошнім буйным горадам у канфліктным рэгіёне, які знаходзіцца пад кантролем Кіева.
Фота: ap.org