Перад матчам “Александрыя” — БАТЭ пройдзе “марш патрыётаў”

Перад матчам “Александрыя” — БАТЭ пройдзе “марш патрыётаў”

У чацвер, 24 жніўня, перад матчам “Александрыя” БАТЭ пройдзе “марш патрыётаў”. Паядынак плэй-оф футбольнай Лігі Еўропы прыпаў на Дзень незалежнасці Украіны, святочны дзень. На “Барысаў-Арэне” тыдзень таму была зафіксавана нічыя 1:1. Сёння матч пройдзе ў Александрыі ў Кіраваградскай вобласці, на мясцовым стадыёне будзе аншлаг. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале “Беларусь 5”, пачатак а 20-й гадзіне.

Фанаты “Александрыі” правядуць “марш патрыётаў” за некалькі гадзін да пачатку матчу. Калона пройдзе праз цэнтральны праспект горада да стадыёна “Ніка”, інфармуе “Прессбол”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі