Перамагчы беларускіх хакераў польскія дыпламаты не здольныя

І без дапамогі беларускіх праваахоўных органаў вырашыць яе немагчыма. Пра гэта карэспандэнту Еўрарадыё паведамілі ў МЗС Польшчы.



Прадстаўнік МЗС Польшчы: “Тое што мы маглі зрабіць: перанесці серверы ў Польшчу, абараніць іх максімальна — гэта было зроблена. Але гэтыя меры не дзейнічаюць. Як мы разумеем, гэта ўжо пытанне крымінальнае, і расследаваннем такіх выпадкаў павінен займацца беларускі бок”.



Нагадаю, каб падаць дакументы ў польскае консульства на атрыманне візы, неабходна “злавіць” месца ў электроннай чарзе на сайце польскай амбасады. Але хакеры з дапамогай адмысловых праграм перахопліваюць чаргу, а потым прадаюць яе ахвочым. У адказ на прэтэнзіі польскага боку кіраўнік упраўлення па раскрыцці злачынстваў у галіне высокіх тэхналогій МУС Ігар Чарненка кажа, што яны займаюцца праблемай крадзяжу чаргі. Але сітуацыя ўскладняецца тым, што немагчыма прыцягнуць да адказнасці чалавека толькі за тое, што ён выкарыстоўвае адпаведныя праграмы для запаўнення анкет.



Фота — pvz.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі