Першую праграму новага сезона Top Gear паглядзела 4,4 мільёна чалавек (відэа)

Першую праграму новага сезона Top Gear паглядзела 4,4 мільёна чалавек (відэа)

На экранах ВВС2 29 траўня выйшаў новы эпізод абноўленага тэлешоў Top Gear пасля таго, як сышлі Джэрэмі Кларксан, Рычард Хэманд, Джэймс Мэй.

Гэтыя шоўмены цяпер ствараюць свой варыянт перадачы. Ён будзе называцца The Grand Tour і выйдзе ўжо гэтай восенню на Amazon Prime.

Новы Top Gear выйшаў з Мэтам Лебланам, Крысам Эвансам і суперсакрэтным кіроўцам-выпрабавальнікам Стыгам.

На тэлеканале паведамілі, што праграма прыцягнула агулам 4,4 млн гледачоў. Эванс з гэтай нагоды напісаў у сваім твітары:

“Аўдыторыя Top Gear вырасла цягам гадзіны. Гэта факт. Выйграла гэтую пазіцыю. Гэта факт. І дагэтуль нумар 1 у iPlayer. Гэта факт. Гэта ўсё фактычныя людзі”.

Аналітыкі ВВС пішуць, што новая праграма сапраўды вылучалася старанна прадуманым аповедам, добра выбудаванай сюжэтнай лініяй з дыялогаў і жартаў.

Але рэакцыя людзей была не такой вясёлай, як чакалася. На гэты твіт Крыса Эванса адказвалі прыблізна такім чынам:

“Гэта былі факты сабачага лайна”, — піша адзін карыстальнік.
“Людзям было проста цікава. ФАКТ. Вы былі найгоршай часткай шоу. Вы павінныя сысці ў адстаўку дзеля яго будучыні. ФАКТ”, — піша іншы.
“Людзі мусяць паглядзець на першы эпізод, каб меркаваць пра яго. Гэта факт. Вы не можаце казаць пра свой поспех па выніках праглядаў першага эпізоду. Гэта факт!” — піша яшчэ адзін карыстальнік.

Але былі і станоўчыя каментары.

“Нашмат лепей, чым з дурнаватым Кларксанам”, — піша карыстальнік.
“Усё ж лепей, чым папярэдні стос самаўлюбёнцаў. Раней не быў прыхільнікам Крыса Эванса, але пакуль усё не так кепска”.

Чакаецца, што ў цяперашнім сезоне Top Gear выйдзе 16 эпізодаў.

Першая серыя новага сезону (па-англійску). Відэа даступна для прагляду ў Беларусі, але можа быць заблакавана для краін ЕС.

Ніжэй, новае шоў можна параўнаць з серыяй мінулага 22 сезону. Там яшчэ ўдзельнічаюць Джэрэмі Кларксан, Рычард Хэманд, Джэймс Мэй.

Серыя мінулага 22 сезону (па-руску).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі