Першы страйковец з'явіўся ў "Гроднапрамбудзе"

Першы страйковец з'явіўся ў "Гроднапрамбудзе"

Муляр 4-га разраду С. Чарняк з "Гроднапрамбуду" абвясціў палітычны страйк, перадае "Белсат". Гэта першы рабочы, які абвяшчае страйк на гэтым прадпрыемстве. 

Раней да страйку ладучыліся рабочыя "Гродна Азота", "Беларуськалію", "Нафтана" ды іншых прадпрыемстваў краіны. 

У сваёй заяве Чарняк тлумачыць, што да такога рашэння яго юрыдычнае самавольства ў краіне, неапраўданы гвалт з боку сілавікоў, затрыманні і звальненні работнікаў з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. 

Страйк ён плануе трымаць да выканання патрабаванняў Народнага ультыматуму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі