Першы транш еўразійскага крэдыту Беларусі складзе 1,1 млрд долараў

Першы транш еўразійскага крэдыту Беларусі складзе 1,1 млрд долараў

Новая крэдытная праграма Беларусі з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця разлічаная на два гады. Пра гэта стала вядома з лютаўскага эканамічнага агляду кампаніі "ВТБ Капітал" (інвестыцыйнага падраздзялення расійскай фінансавай групы ВТБ). Як інфармуе БелаПАН, агляд змяшчае неафіцыйную інфармацыю адносна тэрмінаў і сум траншаў, якія можа атрымаць Беларусь у выпадку падпісання новых крэдытных праграм з ЕФСР і Міжнародным валютным фондам.

Адзначаецца, што праграма Беларусі з МВФ будзе ўключаць тры роўныя траншы па 1 млрд долараў кожны. А вось праграма з Еўразійскім фондам стабілізацыі і развіцця складаецца з першага траншу ў памеры 1,1 млрд долараў у 2016 годзе і трох траншаў у 2017-м — на 500 млн, 300 млн і 200 млн долараў", — гаворыцца ў аглядзе.

Паводле звестак БелаПАН, валютныя абавязацельствы Мінфіна Беларусі (у рамках плацяжоў па знешнім дзярждоўгу) па міждзяржкрэдытах Расіі і папярэднім крэдыце ЕФСР складаюць у 2016 годзе амаль 1 млрд 150 млн долараў. Такім чынам, сума першага траншу еўразійскага крэдыту практычна роўная памеру абавязацельстваў Беларусі перад Расіяй і ЕФСР на бягучы год.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі