Пікнік "Мазгабойні" адменены праз дрэнны прагноз надвор'я

Фота: www.lider-press.by
Фота: www.lider-press.by

Пікнік "Мазгабойні" адменены праз дрэнны прагноз надвор'я. Самы буйны беларускі паб-квіз павінен быў выехаць на прыроду 23 ліпеня, але планам перашкодзіў дождж і "прахалодны досвед" мінулых гадоў.

"І няхай там-сям на нядзелю абяцаюць сонца, мы ўсё ж не гатовыя рызыкаваць. Вельмі балюча, але давядзецца прызнаць, што пікніка не будзе. Гэта рашэнне прынятае і абмеркаванню не падлягае", — паведамляюць арганізатары "Мазгабойні".

Квіткі на адмененае мерапрыемства можна выкарыстоўваць як абанемент на любыя гульні "Мазгабойні" да канца 2017 года. Ці вярнуць грошы — гэта таксама можна будзе зрабіць на любой гульні да канца года.

Бліжэйшая "Мазгабойня" пройдзе ў Мінску 31 ліпеня — 3 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі