"Подыгрыш Расіі": украінскі МЗС скрытыкаваў Венгрыю за карту з Крымам

Крым / pixabay
Крым / pixabay

Украінскі МЗС раскрытыкаваў Венгрыю за выяву карты Украіны, на якой Крым не пазначаны як украінская тэрыторыя.

Такое відэа было апублікавана на YouTube-канале ўрада Венгрыі 30 траўня. Праз некалькі дзён медыя звярнулі на яго ўвагу. Пасля гэтага часовы павераны Украіны ў Венгрыі правёў афіцыйны дэмарш.

"Пазначэнне Крымскай паўвыспы тэрыторыяй, што не ўваходзіць у склад Украіны, супярэчыць неаднаразова заяўленай пазіцыі афіцыйнага Будапешта пра падтрымку суверэнітэту і тэрытарыйнай цэласці Украіны ў яе міжнароднае прызнаных межах", — гаворыцца ў заяве ўкраінскага МЗС.

Установа папрасіла Венгрыю "спыніць правакацыі і выконваць узятыя на сябе міжнародныя абавязанні ў рамках ААН, ЕС і НАТО".

"Подыгрыш агрэсіўнай палітыцы Расіі не спрыяе хутчэйшаму аднаўленню міру ў Еўропе, за які вугорскі ўрад выступае на публіцы", — сказана ў заяве.

Цяпер гэтага відэа на афіцыйным ютуб-канале ўрада няма.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі