Пол Макартні з'явіцца ў новых "Піратах Карыбскага мора"

Пол Макартні з'явіцца ў новых "Піратах Карыбскага мора"

Пол Макартні з'явіцца ў новых "Піратах Карыбскага мора". Сцэну з удзелам музыкі было вырашана дадаць у фільм ужо пасля заканчэння здымак асноўнага матэрыялу. Якая роля дасталася Макартні і што будзе ў сцэне, невядома, інфармуе meduza.io.

"Піраты Карыбскага мора: Мерцвякі не расказваюць казкі" — 5-я частка серыі фільмаў пра пірата Джэка Вераб'я ў выкананні Джоні Дэпа. Выхад на экраны карціны запланаваны на травень 2017 года. У 3-м і 4-м фільмах ролю бацькі Вераб'я выканаў гітарыст The Rolling Stones Кіт Рычардс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі