Полацкія ратавальнікі знялі з ільдзіны 22 рыбакоў
Пры спробе вярнуцца на бераг, лёд крышыўся пад нагамі / vitebsk.mchs.gov.by
Полацкія ратавальнікі знялі з ільдзіны 22 рыбакі. Ратавальнікі прыехалі на Заходнюю Дзвіну на вучэнні — адпрацоўваць выратаванне чалавека, які тоне, але ўбачылі велізарную ільдзіну з людзьмі.
Ратавальнікі настойліва рэкамендавалі рыбакам вярнуцца на зямлю. Але пры спробе гэта зрабіць, лёд крышыўся. У выніку ільдзіна апынулася адарваная ад берага.
Работнікам МНС прыйшлося наводзіць пераправу. Толькі пасля гэтага рыбакі змаглі вярнуцца на бераг. Ніхто не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.