Польшча абяцае і надалей выдаваць беларусам кароткатэрміновыя візы

Польшча абяцае і надалей выдаваць беларусам кароткатэрміновыя візы

Нягледзячы на адмену візаў "на закупы", Польшча працягне выдаваць беларусам кароткатэрміновыя візы, паведамляе "Белсат" са спасылкай на польскае МЗС.

Як распавядала Еўрарадыё, Польшча з 2 студзеня адмяніла выдачу візаў "на закупы". Гэтыя візы карысталіся вялікай папулярнасцю ў Брэсце і Гродне, размешчаных недалёка ад польскай мяжы. Атрымаўшы такую візу, беларус мог падарожнічаць з ёй і ў іншыя краіны Шэнгену.

Змены ў выдачы візаў амбасада Польшчы тлумачыла чыста тэхнічным характарам. Разам з тым дыпламаты патлумачылі, што цяпер пры атрыманні візы трэба дадаваць пацвярджэнне рэзервацыі жытла.

"Грамадзяне Беларусі будуць па-ранейшаму мець магчымасць атрымаць кароткатэрміновыя візы тыпу С. З пункту погляду грамадзяніна Беларусі, змены пры атрыманні візаў будуць неадчувальнымі. У адпаведнасці з адзіным спісам дакументаў, новаўвядзеннем будзе браніраванне гатэля ў Польшчы або арэнда памяшкання на ​​працягу ўсяго тэрміну знаходжання", — кажуць у МЗС Польшчы.

Таксама для атрымання візы патрабуецца, як і раней, медыцынская страхоўка і пацверджанне наяўнасці дастатковых сродкаў для пражывання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі