Польшча адправіла вадамёт да мяжы з Беларуссю праз "агрэсіўных замежнікаў"

Мяжа Польшчы з Беларуссю 11 жніўня 2023 года / twitter.com/Straz_Graniczna

Мяжа Польшчы з Беларуссю 11 жніўня 2023 года / twitter.com/Straz_Graniczna

За 11 жніўня з Беларусі ў Польшчу спрабавалі незаконна трапіць 106 чалавек. Сярод іх была група прыкладна з 40 замежнікаў, якая паводзіла сябе агрэсіўна, паведамляе памежная служба Польшчы.

У аднаго з іх быў нож, кідалі камяні. На месца здарэння накіравалі аўтамабіль "Тайфун" з вадамётамі.

Яшчэ адна група з 25 чалавек спрабавала трапіць у Польшчу праз раку Пшэўлока. Іх затрымалі.

Мігранты былі з Ірака, Пакістана, Ірана, Туркменістана, Сірыі, Конга і Эрытрэі.

Усё адбывалася ў той жа дзень, калі Аляксандр Лукашэнка даручыў прэм'еру Раману Галоўчанку паляпшаць адносіны з еўрапейскімі суседзямі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі