Польскі канцэрн адмовіўся рамантаваць дызель-цягнік для Беларускай чыгункі
Аварыя здарылася вясной 2022-га / vk.com/belrailway
Польскі канцэрн адмовіўся рамантаваць дызель-цягнік для Беларускай чыгункі, паведамляе @belarus_economy. Летась ён атрымаў сур'ёзныя пашкоджанні ў выніку сутыкнення на пераездзе з прычэпам з гноем. Згаданы дызель-цягнік быў выраблены PESA Быдгашч дзесяць гадоў таму. Менавіта да яго і звярнулася Беларуская чыгунка. Аднак польскі бок спаслаўся на агрэсію Расіі супраць Украіны і тое, што Беларусь — саюзнік РФ, а таксама на рэжым заходніх санкцый.
Верагодна, згадваецца аварыя, у якую трапіў дызель-цягнік у сакавіку 2022-га ў Пухавіцкім раёне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.