Польскі клуб "Заглембе" аб'явіў пра адстаўку Аляксандра Хацкевіча

Аляксандр Хацкевіч

Аляксандр Хацкевіч / gettyimages.com

Польскі клуб "Заглембе" аб'явіў пра адстаўку Аляксандра Хацкевіча. За тры месяцы супрацоўніцтва з культавым беларускім трэнерам каманда забіла ўсяго адзін гол, піша "Трыбуна".

Акрамя таго, клуб пакінулі спартовы дырэктар Міхаіл Залеўскі і трэнер-аналітык Уладзімір Аржанаў. Паведамляецца, што кантракты ануляваныя па дамове бакоў.

Аляксандр Хацкевіч узначаліў клуб з Сасноўца ў студзені 2024 года. Каманда займала апошняе, 18 месца ў польскай першай лізе. За тры месяцы футбалісты так і не змаглі выправіць сваё становішча ў турнірнай табліцы.

А іх апошні пройгрыш "Катавіцам" — 0:4 — стаў прычынай нападу на Хацкевіча фанатаў "Заглембе".

Новым трэнерам клуба стаў 45-гадовы паляк Марэк Саганоўскі.

Аляксандр Хацкевіч — беларускі футбаліст, трэнер зборнай Беларусі і кіеўскага "Дынама". Публічна падтрымаў пратэсты ў Беларусі і асудзіў вайну ва Украіне.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі