Польскі ўрад забароніць авіякампаніі LOT палёты над Беларуссю
Польскі ўрад плануе загадаць нацыянальнаму авіяаператару LOT Polish Airlines прыпыніць палёты праз паветраную прастору Беларусі. Там асцерагаюцца, што беларускі рэжым можа захапіць польскі самалёт з пасажырамі.
Рашэнне можа быць прынятае сёння ці заўтра, паведамляе rmf24.pl. Цяпер беларускую прастору закранаюць толькі два рэйсы LOT: гэта палёты з Варшавы ў Мінск і ў Маскву.
Дарэчы, следам за AirBaltic яшчэ адна кампанія ўжо адправіла свой самалёт у аблёт Беларусі. Сённяшні рэйс кампаніі WizzAir Кіеў — Талін паляцеў праз Польшчу, абмінаючы паветраную прастору Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.