Польскія памежнікі: беларускія службы праводзілі інструктаж мігрантаў

Мігранты не пакідаюць спробаў трапіць у ЕС праз Беларусь / twitter.com/Straz_Graniczna
Мігранты не пакідаюць спробаў трапіць у ЕС праз Беларусь / twitter.com/Straz_Graniczna

За 27 студзеня 26 чалавек спрабавалі незаконна прайсці ў Польшчу з Беларусі, паведамляе памежная служба Польшчы. З іх 11 чалавек наблізіліся да плота, але адступілі, убачыўшы польскія патрулі.

У Чарамшы беларускія службы прывезлі замежнікаў, выдалі інструкцыі, калі спрабаваць перасекчы плот, у выніку разгарнулі іх назад углыб Беларусі, — піша Straż Graniczna ў Twitter.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі