Польскія памежнікі паказалі, як у РБ дапамагаюць мігрантам пераходзіць мяжу
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Польскія памежнікі паказалі, як беларускія службы дапамагаюць мігрантам нелегальна пераходзіць мяжу. Гэта добра бачна на апублікаваным відэа.
Польскія памежнікі адзначаюць, што беларускія службы прывозяць мігрантаў непасрэдна на лінію мяжы і паказваюць, у якім месцы яе трэба пераходзіць. Нават дапамагаюць перасякаць натуральныя перашкоды — рэкі ці балоты. Адзначаецца, што такая "дапамога" беларусамі мігрантам аказвалася і раней.
Służby białoruskie nie ustają w organizowaniu nielegalnego przekroczenia granicy. Przywożą migrantów pod granicę,wskazują miejsca gdzie mają ją przekroczyć,instruują.Pomagają w pokonywaniu również tych naturalnych przeszkód,takich jak rozlewiska rzek czy tereny bagienne.#POSG pic.twitter.com/qwiynLoTXH
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) September 19, 2022
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.